На бярозе першы лiст
Скачуць козы польку-твiст.
Хвалi, хвалi па вадзе,
Гул да лесу аж iдзе.
Спрытна б’е баранчык
Капытцам у барабанчык.

Падыйшоў заспаны воўк,
Музыканта цягне ў бок.
Кажа: “Можа сёння хопiць?
Мы ў  лесе, не ў Еўропе.
Разумею — першы лiст,
Добра полька, чаму твiст?”
Сяргей Брандт, 25.04.2013





 
  
  



 
 
Каментаваць