Усе рубрыкі

Гульня “Што расце ў садзе”

Гульня для некалькіх дзетак і дарослага (назіральнік:).

Адзін з дзяцей — садоўнік.
Ён выходзіць на сярэдзіну круга.
Астатнія атрымліваюць карткі з малюнкамі розных кветак, садавіны і гародніны.

Разукрашка садавіна

Дзеці па чарзе распавядаюць пра сваю кветку, гародніну ці садавіну, але не называюць услых, што гэта.
Садоўніку трэба адгадаць, пра што ідзе гаворка.
Калі расліна адгаданая, яна пераходзіць у кошык да садоўніка — дзіця аддае яму сваю картку.
Задача садоўніка — набраць у свой кошык як мага больш дарункаў саду.

Гульня можа прайгравацца некалькі разоў з рознымі садоўнікамі.
Самы паспяховы той садоўнік, які набярэ самы поўны кошык.

Гутарка пасля гульні

Пасля завяршэння гульні ці на працягу яе вы можаце задаваць дзецям “вучэбныя пытанні”, напрыклад:

  • Ці ёсць у вас свой сад ці гарод? Хто за ім даглядае?
  • Ці адрозніваюцца па гусце гародніна і садавіна, выгадаваныя сваімі рукамі ад тых, што набытыя у краме?
  • Што трэба ведаць, па-вашаму меркаванню, кожнаму добраму садоўніку?
  • Якім чалавекам павінен быць добры садоўнік? Распавядзіце пра якога-небудзь свайго знаёмага садоўніка.
  • Ці жадаеце вы вывучаць у садку (школе) навуку пра тое, як апрацоўваць сад і гарод?
  • Калі б вы былі дырэктарам, як бы арганізавалі навучанне дзяцей гэтай навуцы?

І г.д.

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>