Усе рубрыкі

Прыгоды дэтэктыва Бру. Чаму маўчаў „Біг-Бэн” – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах

Найлепшыя казкi чытаць онлайн
Сыпле дробным макам дождж,
Аэрапорт прыватны «Хлодж».
Да англiйскай каралевы
Бру iдзе, ахоўнiк — злева.

Вось кабiнет з паўлiнам,
Дубовы стол, карцiны.
Ды цуды з усяго свету,
Прыемна пахне летам.

«Сэр iз Гента, Бру Мiшэль!
Вельмi мудры журавель!»
Мiнiстр — паважны качар
Стрымаць не можа плачу.

«Сёння ў поўдзень лёгкi сон,
Знiк «Бiг-Бэна» дзiўны звон.
I цяпер наша краiна
Не ведае ў чым прычына.
Найлепшыя казкi чытаць онлайн

Не здолеў нават Скотланд Ярд
Раскрыць варожы той тэракт
«Бiг-Бэн» стаiць i дзень маўчыць,
Скажыце, што цяпер рабiць?»

Пiльна Бру з усiх старон,
Шукаe, дзе ж падзеўся звон.
Механiзм часоў вялiкi -
Шасцяронкi, анкер, штрыхi…

А, бач вунь — зубца палова
Зажавала шылiнг новы.
Зверху спiць малы кажанчык,
Смешны чорненькi кафтанчык.

«Навошта ты зрабiў такое?»
I расказала пра ўсё малое:
«Калi пачнуць званы спяваць,
Я не магу ў поўдзень спаць.

Якi тэракт, што я зрабiў?
На дзень я кола прыпынiў.
Не хочаш верыць, дык не вер!
Цяпер Мiшэль Бру — Кавалер!

Ангельскi Рыцар — Бру Мішэль,
Балотны шэры журавель.

Сяргей Брандт, 22.03.2013

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>