Усе рубрыкі

Прыгоды дэтэктыва Бру. Гумовы боцiк – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах

детектив
Прыйшла маланка-тэлеграма
Ад сям’i гiпапатамаў:
“Учора вечарам, у балоце,
Згубiў сынок гумовы боцiк.

Бру, такое вось здарэннe!
Прылятай. Да пабачэння.”
Узбярэжжа Белай Косцi,
Афрыка чакае ў госцi.
гиппоj4
Першым рэйсам i адразу
Бру ляцiць, няма адказу.
Справа майстра хай баiцца,
Вось i з Афрыкай гранiца.

З першых крокаў па саване,
Бру пытае доўга маму.
“Дзе згубiў сыночак боцiк?
У рацэ цi на балоце?

Што за фарба ды фасон?”
Сонца палiць y парасон.
Потым доўга па балоце
Ходзiць сам, шукае боцiк.

Сонца грэла ды палiла,
Бру спаткаў двух кракадзілаў.
Адзiн плакаў, другi спаў,
Нешта смачненька каўтаў.

“Ты чаму равеш, бярвенца?
Мо пабiў свае каленцы?”
“Не, раву таму, што братка
Не даў мне смачнай аплаткi!

Ён знайшоў яе ў балоцe.
Зразумеў, гумовы боцiк!”
Пару боцiкаў скрыпучых
Бру купiў у краме“Гучы”.

Вельмi добра, калi справу,
Ён закончыў так удала.
Афрыка, да пабачэння!
Вельмi дзiўнае здарэннe.

Сяргей Брандт, 19.03.2013

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>