Сум заглядвае ў вокны,
Сыпле снегам мокра-дробным.
Змянiўся Папа ў Ватыкане,
Згубiлi ключык у Божым Храме.
Не адчынiць, не паглядзець,
Як гучна салавей пяець.
У клетачцы сваёй старэнькай,
На дошчачцы зусiм маленькай.
Той салавей без хвалявання,
Адказваў на розныя пытаннi.
Завесцi каб — патрэбен ключык,
Зацiх вось галасок пявучы.
Знайсцi хутчэй! Бру дапаможа!
А што, калi не знойдзе, Божа?
У гэтай справе, пан дэтэктыў,
Шукай не злодзея, шукай матыў.
Правер усе дзверы, апрасi сведкаў,
I ведаў – справа будзе рэдкай.
Сарокi круцяцца над дахам,
Маўчаць чаму? З якога жаху?
I погляд неяк усе адводзяць,
А што навогул “праiсходзiць”?
Бру спрытненька бягом на дах,
Там кучы смецця — так, так, так…
Папера, бруд, лiсце старое,
Анучкi, гузiкi i нешта залатое,
Ляжыць каля разбiтай шклянкi,
Схаванае ў ржавую бляшанку.
Блiшчыць, як сонейка той ключык,
Напэўна Бру такi вязунчык.
Яшчэ i дзень не дагарэў,
Як салавей цудоўна спеў.
I стала цёпла на божым свеце,
Там быў артыкул яшчэ ў газеце.
Што iнастранец Бру Мiшэль-
Сапраўды мудры журавель.
Што атрымаў ён пры спатканнi
Медаль ад Папы “За старанне”.
Наведваў, што Божы Храм,
Яго не бачылi Вы там?
Сяргей Брандт, 08.04.2013
Каментаваць