Усе рубрыкі

Прыгоды дэтэктыва Бру. Нефрытавы дракон – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах

детектив
Пра Дракона Вы не чулi?
Ён прапаў у Сiнгапуры.
Сам з нефрыта, жыў у храме,
Быў вясёлым, добрым, жвавым.

А калi яго не стала —
Золата ў казне прапала.
Знiк даход i ад турыстаў,
А як цёк ракою чыстай.
drakon2
Атрымаў Бру тэлеграму
Iз зямлi, дзе многа храмаў.
Прынясла яе сiямка
У сваiх прыгожых лапках.

„Сам Жамчужны Iмператар
Просiць Вас i без загаду,
Да нас у госцi прыляцець,
Усё на месцы аглядзець.”

На мацнейшым самалёце
Цэлы дзень Бру ў палёце:
Увечар перасеў на рыкшу
I ў гару паехаў цiшай.

Цераз две гадзiны храм:
„Уваходзьце! Рады Вам!
Можа свежанькай гарбаткi?
Цi марской чорнай салаткi?“

„Пiць гарбатку будзем потым,
Вунь якiя тут турботы.”
Дзе Дракона адшукаць?
Бру рашыў крата спытаць.

„Ты ўсё чуеш пыскай, крот.
Маеш тоўсценькi жывот.
Што здарылася ў храме
I чаму Дракон не з Вамi?”

Адказаў паважна крот,
Тлусты мацаўшы жывот:
„Мы ж яму ўсё давалi,
Пелi гiмны, усхвалялi…

Але ж ён хацеў лятаць,
Беднаце дапамагаць.
Вось такая цяпер драма —
Не жыве Дракон у храме.

Стаў ён жоўтым месяцам
Не дастаць без лесвiцы.
Любяць яго дзецi,
Задарма ўсiм свецiць…”

Сяргей Брандт, 30.03.2013

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>