Усе рубрыкі

Прыгоды дэтэктыва Бру. Смачнае абрабаванне – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах

детектив

З вельмi добрым iнтарэсам
Цягнiк ехаў цёмным лесам.
Вез каўбаскi з Данii,
Бо яны там танныя.

Сыр з самога Амстэрдама
I прысмакаў розных самых.
Жоўтага смачнога мёду
Аж дзве поўныя калоды.

За ўсiм гэтым аж да Вiльні
Сочыць Бру i вельмi пiльна.
Катоў бачыў ён у Брэсце,
Як цяпер усё давезцi?

Каткi з усходняй мафii,
Ужо да нас патрапiлi.
I любяць яны вельмi
Сыр, розныя ванджэннi.
КОТ И МАФИЯ
Лес цёмны. Бру здаецца,
Што ўсё вось-вось пачнецца.
Ен рэвальвер свой кратае,
Аўторак, чвэрць дзесятага.

Цягнiчок спынiў свой бег:
“Абрабаванне! Усe на снег!”
I у купэ няўзначай
Каток пружынкай скача.

“Можа спынiш рабаванне?
Мы рашым усе пытаннi!
Вось каўбаска, сыр ды мяска,
Вазьмі трохi, калi ласка!”

“Не расказывай мне байкi,
Аддай усё мяса без утайкi!”
Бру не толькi дэтэктыў-
Бокс-сават, дзюдо, экстрым.

Праз хвiлiнак можа пяць
Усе каткi ў ланцуг ляжаць.
Наш цягнiк далей паехаў,
Мафія ж далася пехам…

Груз для хворык дзетак
Сустрэлi морам кветак.
Прабачцe, калi ласка,
Як вам такая казка?

Сяргей Брандт, 20.03.2013
(Працяг будзе)

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>