Усе рубрыкі

Птушка Каня – Сяргей Брандт

Жалобна плача пры спатканнi,
Як успамiн таго, што была.
З бялёсай грудкай птушка Каня-
Зямлi старой, забытай сiла.

Птица каня это

I на закляцце — быць адною,
Не пiць вады з зямлi нiколi,
Ляцiць павольна стараною,
Арнаментам у шэрым полi.

Перад дажджом зноў загалосiць
I горка засумуюць зданнi.
Прыб’юцца да дамоў, а восень
Пральецца плачам на свiтаннi.

Сяргей Брандт, 30.07.2012

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>