Цікавыя навучальныя апавяданні для маленькіх дзетак, якія пойдуць у школу
- Возьмем смачны агурок…
- Рэзаць уздоўж цi папярок?
- Пачакай, будзь асцярожным,
Бо паранiць лапку можна.
- Вось дзве роўных палавiнкi…
- Быццам доўгiя сцяжынкi.
- Лыжкай выскрабем зярняты…
- Гэтай чайнай цi пузатай?
- Маем мы цяпер каноэ!
- З агурка зусiм малое.
- У сяродку — шмат прысмакаў…
- Жменьку хопiць, але з гакам.
- Трохi солькi, трохi перцу…
- I ўкропчыку ад сэрца!
- А яшчэ смачной радыскi…
- Паспрабуй — рэцэпт ад Рыськi!
Сяргей Брандт, 06.08.2013