Сабачаня не качаня-
Вады баiцца як агня.
А ранiцой так добра спiцца,
Не хочацца вадою мыцца.
I каб у ванне не купацца,
Пачынае зноў хавацца.
То пад ложак да бабулi,
А то ў шафу, пад кашулi.
То стралой ляцiць за дзверы,
I не бачна дзянёк цэлы.
Як цяпер i што рабiць?
Як мурзаціка памыць?
Можа ўзяць за шкiрку-лапкy
Ды памыць, як мыюць шапку?
Сяргей Брандт, 08.03.2013
Каментаваць