Усе рубрыкі

ШТО РАСКАЗАЎ СТАРЫ МЛЫН – Сяргей Брандт

мельница 4

ЧАСТКА ДРУГАЯ…СТРАШНАЯ, АЛЕ ЦІКАВАЯ
ВАДЗЯНЫ

Ноч лёгкiм туманом
Над рэчкаю ляжыць,
Пад зморшчаным кустом
Дзiця вады стаiць.

Пляце яно вянок
Iз смутку ды журбы,
Б’юць хвалi ў ставок,
Пан-маладзiк не спiць.

Паважна дзедка-млын
Зноў песенку пяе,
Дзе вiраў чорных плынь,
Там вадзяны жыве.
водяной 2
Як ценi доўгiх рук
Шапоцiць асака.
I гэты млосны гук
Пераплыве рака.

На купiне сядзiць,
Гарыць агнём луска.
На млын стары глядзiць
На пену ля мастка.

Вадзянiц ноч пасе
У цёмнай глыбiне,
Ён барадой трасе,
Як мохам па вадзе.

А млын сырым рыпiць
I цяжка неяк зноў,
Ноч хутка дагарыць
Маленькiм вугальком.

Ты лепей абыйдзi
Той млын, ды стараной,
На пену не глядзi!
Бо згубiш розум свой.

Кiнь лепей у ваду
Акрайчык хлебы ты
У ноч на сераду,
I не чапай бяды.

Там каля млына цень
Цяжкая, быццам жах,
А прыйдзе светлы дзень
I будзе ўсё ў снах.

Сяргей Брандт, 27.05.2013

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>