ЧАСТКА ВОСЬМАЯ ЦЁМНАЯ, АМАЛЬ КАЗАЧНАЯ, АЛЕ САПРАЎДНАЯ
ЧОРНАЕ СЭРЦА ЧАРАЎНІКА
УСТУП
Прынесла праўду да людзей
З дажджом халодная вада,
Пра справы розныя чарцей,
Бо дзе яны — заўжды бяда.
Цяпла няма, знiк ураджай,
Хварэюць травы, стыне дол.
I не праводзiцца мяжа
Памiж дабром i хiтрым злом.
I ходзяць чэрцi па зямлi,
У вобразе прастых людзей.
Купляюць душы за рублi,
Малых яшчэ зусiм дзяцей.
Праз вельмi доўгiя гады,
Вярнецца той, хто ноччу знiк.
Прадвеснiк жудаснай бяды,
З жалезным сэрцам чараўнiк.
***
Дождж запар лiў чацвёрты дзень,
Паўсюды лужы на двары.
Цяпло хавалася ў цень
Амаль да ранiшняй пары.
Пабiла градам цяжкiм лён,
Палегла жыта назаўжды.
I абляцеў раптоўна клён,
Зямлю пакiнулi краты.
«I што далей цяпер рабiць?»-
Смуткуе бацька, сыны спяць.
«I як далей нам з гэтым жыць?
Дзе грошы на насенне ўзяць?»
Пагасла грубка, што цяпер,
Хтосцi забразгаў касцяным.
Напэўна гэта лясны звер…
«Прыйшоў я, бацька, за малым.
Табе дзяцей не пракармiць.
Стаiць ля ганку селянiн.
«За грошы можаш усе купiць-
Каня, быка i нават… млын.
Дам твайму сыну рамясло,
Не кожны трапiць да мяне.»
А потым кажа цiха зло —
«Дамоў ён прыйдзе па вясне.
Трымай мех цяжкiх залатых.»
I гэта ўсё, як быццам у сне
Знiк чалавек, а пар густы —
Туманам мокрым на сцяне.
А разам з iм знiк i хлапчук.
Дукаты ў цемры зiхацяць.
Ды песенку звiнiць раўчук,
Не хоча сёння нешта спаць.
Далей, што была — помнiць лес,
Пранёс ён словы праз гады.
Калi прыйшла бяда з нябес,
Ён быў, як рэчка маладым.
Сяргей Брандт, 15.06.2013
Каментаваць