Усе рубрыкі

Сядзіць коцік на кухні, а мышка далёка…

kotik

Апсік, апсік, каточак
Не хадзі ты ў садочак
І не тапчы кветачак
І не будзі дзетачак.
Няхай кветачкі цвітуць,
Няхай дзетачкі заснуць.
Люлі, люлі, дзеці, спаць,
А я буду калыхаць.

***

Пайшоў каток у лясок
Знайшоў каток паясок,
А котачка адняла
І дзіцяці аддала.
Пайшоў каток на таржок.
Купіў каток піражок.
Ці самому есці,
Ці дзіцяці несці?
Сам разок укушу
І дзяцяці аднясу.

***

Сядзіць коцік на кухні
З плачу вочкі папухлі.
Чаго, коціку, плачаій,
Ці не есцікі хочаш?
— Я есцікі не хачу,
З бяды-жаласці плачу:
Зіна мядок злізала
І на мяне сказала.
Зіна, мёду не ліжы,
На коціка не кажы.

***

Мышка, мышка, дзе была?
— Далёка.
— Што рабіла?
— Кросны ткала.
— А што заткала?
— Кусок сала.
— А дзе падзела?
— Мышка з’ела.
— А дзе тая мышка?
— У норку паляцела.

Ходзіць кошка
Ля вакошка,
Маніць дзетак
Каля клетак:
— Ах вы, дзеткі,
Многа вас,
Сіня шапка,
Прэч ад нас!

***

А ты, коцік, не гуляй,
Начовачкі прыбірай!
Начовачкі склізкі,
Вядзёрачкі блізкі.
Круг абарваўся,
А ты так астаўся.

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>