Скакалка – Рыгор Барадулін
А на золку
За бугром
Праз вясёлку
Скача гром.

Скача,
Скача
Без аглядкі,
Толькі над палянкамі
Бліскаюць вясёла пяткі
Зыркімі маланкамі.
Раз-два,
Раз-два –
Долу хіліцца трава.
Раз-два-тры,
Раз-два-тры –
Усміхаюцца бары.
Раз-два-тры-чатыры –
Светла ўсёй нябеснай шыры…
Раз-два-тры-чатыры-пяць –
Гром пайшоў за мора спаць.
Рыгор Барадулін
***
Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:
- Пеўнік, гусачок і верабей
- Сава, соўка, маладая ўдоўка… (дзіцячыя лічылкі)
- Сядзіць коцік на кухні, а мышка далёка…
Фармат: ... ...
Рэйтынг: Абавязкова прачытаць Абавязкова прачытаць













Новыя каментары