Усе рубрыкі

Скакалка — Рыгор Барадулін

А на золку За бугром Праз вясёлку Скача гром.

Скача, Скача Без аглядкі, Толькі над палянкамі Бліскаюць вясёла пяткі Зыркімі маланкамі.

Раз-два, Раз-два – Долу хіліцца трава.

Раз-два-тры, Раз-два-тры – Усміхаюцца бары.

Раз-два-тры-чатыры – Светла ўсёй нябеснай шыры…

[...]

Сава, соўка, маладая ўдоўка… (дзіцячыя лічылкі)

Пятро, Пятро, Падай вядро. Карове піць — Табе жмурыць!

Сава, соўка, Маладая ўдоўка, Сядзець на павеці, Люба паглядзеці: Сама шэранькая, Дзюбка доўгенькая. Дзінь-бразь, Выйдзі, князь, Не забудзь дзіця.

[...]