Сонейка
Сонца-сонейка свецiць ласкавае.
Пакажы ýсё на свеце цiкавае!
Горы, рэкi, азёры, палетачкi –
Яны ýсе твае родныя дзетачкi.
Мы чакаем цябе з кожнай ранiцай.
Без цябе не пяецца, не марыцца.
Выстаýляем жывоцiкi, носiкi
Пад твае залатыя валосiкi.
Хмарка хоча закрыць цябе, хмурыцца.
I становiцца цёмнаю вулiца.
Гэтак сонейка з намi вiтаецца,
Падмiргне i за хмарку схаваецца.
Сонца-сонейка! Свецяць праменьчыкi.
Як патрэбны твае нам струменьчыкi!!!
жнiвень 2011г.
Каментаваць