На палянцы спадар лесу
Хмары галiной завесiў.
Каранi зямлю трымаюць,
Ад вятроў абараняюць.
Лiсце быццам медзь гарыць,
Чуе ўсё i сам не спiць.
I каб прывiтацца з намi,
Дуб узняўся над стагамi.
Вось дык цудны родны край!
Хочаш жолуд? Дык трымай!
I стаiць драўляны клёкат,
Лiча дуб дзён зiмнiх клопат.
Не хвалюйцеся, хваiнкi,
Давядзе дзяцей сцяжынка.
Не зблытаюць аж да хаты,
Прынясуць чым лес багаты.
Сяргей Брандт, 26.04.2013
Каментаваць