Гiсторыя, якая вельмi падобная на казку
ЧАСТКА ДРУГАЯ
Ачнуўся хлопец, калі за мурзатымі шкельцамі невялічкага акенца па-ранішняму шарэць пачало. Ад тоўстых самаробленых васковых свечак адны толькі агаркі засталіся, а ў памяшканні яшчэ змрок непраходны ляжаў. Вельмі хацелася піць ды галава кругалі час ад часу выкручвала, калі ён прыпомніць учарашняе здарэнне спрабаваў: куды патрапіў, што згубіў няведама дзе. Але павярнуўщы галаву на бок, небарака заўважыў нешта такое побач з сабой, што толькі ў благім сне можна сустрэць: падобную на таўстую жанчыну, вялікую слізкую рапуху.
Гэтая істота моцна трымала хлопчыка за руку, прыціскаючыся да яго сваім пупырчатым
бокам. Хлопец пачаў успамінаць і яму ад такіх успамінаў зрабілася дрэнна і млосна. Варажбітка ачаравала яго, падліўшы ў кубак нейкіх зёлак, каб ён згубіў розум і яшчэ адну ноч разам з ёй правёў. І цяпер ён пачаў заўважаць, як гэтая істота пад ранішнім святлом пачала ператварацца ізноў у жанчыну і хлапчук як можна далей адсунуўся ад варажбіткі. Што рабіць далей ён не ведаў. Крадучыся як злодзей, выскачыў з хаткі перавёў нервовае дыханне. Над балотамі вісеў густы туман, быццам нехта малако парное праліў на непраходныя абшары. Туман гэты амаль схаваў вузенькую сцяжынку, па якой юнак спрабаваў уцячы як мага далей ад жудаснага месца. Хлопчык нырнуў у белае завіхрэнне і яно праглынула цалкам жывую истоту нават постаці не заставіла, мацаючы яго з усіх бакоў мокрым нежывым языком.
Чым далей праціскаўся ў тумане вучань варажбіта, тым болей гусцеў туман прытанцоўваючы вакол яго, робячы шлях далей немагчымым. То з аднаго боку то з другога ўставалі пачварныя жудасныя зданні, а потым спрытна хаваліся назад у малочнае варыва. Доўга ішоў юнак, спатыкаючыся на купінах, па сцяжынцы пакуль на старое месца не патрапіў. Хатка на купіне стаіць з галінак вербных і чароту пабудавана, а навокал жаб і рапух
Столькі, што і кроку далей не наступіўшы, на балотную істоту не зрабіць. Яны лыпалі вялі
кімі вачымі і разявалі свае мярзотныя пашчы, зачыняючы яму зваротны шлях у вёску і ад
соўваючы хлапца трохі назад да хаткі на купіне. А потым з’явілася варажбітка з кубкам,
над якім кружыў пар і лагодна прамовіла.
Чаму ты уцёк так рана ад мяне, мой маленькі хлопчык. Нават не пачаставаўся добрай гарбатай зранку. Вось трымай ад мяне самае смачнае што маюць мае мясціны. Я ведала, што ты вернешся і прыгатавала табе гарачага віна з салодкіх дурніц. Трымай жа кубак, хлопчык.
Не буду піць атруту з тваіх рук, варажбітка. Адпусці мяне лепей да хаты. Я цябе не хачу
бачыць. «А чаму так табе не падабаецца, жанчына?» — прамовіла яна голасам падобным на кваканне балотнай істоты. «Ты не жанчына, ты нешна згубленае богам і знойдзенае чортам. Ты вялізная слізкая жаба. Я бачыў цябе сёння ранкам на ложку. Лепей памерці, чым спаць з табой разам».
Яна перастала шчурыць сваю пастку ад усмешкі і толькі прамовіла: «Калі так ідзі сабе куды ідзеш, але смутак пойдзе з журбой і страхам услед за табой, ахрак людскі».
Бедалага бег як той заяц шарак з усіх ног, спрабуючы як мага хутчэй пакінуць гэтыя месцы,
прапахшыя смерцю і жабовым шабуршаннем. Неба завалакло хмарамі, сонейка прапала за
імі ізноў з’явіўся туман з подыхам псіны і гнілых могільных кветак. Хлопец праваліўся па
пояс у густую жоўтую як гной жыжу, але працягваў ісці ў напрамку да берага, да якога было некалькі сотнях крокаў і ён бы ступіў на сухую зямлю і забыўся бы пра ўсё тое, што здарылася з ім гэтай ноччу.
Рука яго схапила першыя галіны малодзенькай вярбы, а ён кінуў позірк апошні назад і самлеў ад убачанага. За спіной яго сядзела вялізная жаба. Яна ухапіла хлопца за каўнер моцнай брыдкой лапай і нырнула з ім у самую глыбіню непраходнага балота.
Хвалі падняліся уверх, кранулі карэнне маладой вярбы у апошні раз і адыйшлі ўглыб,
зраўнялі паверхню, схваўшы у глыбіні вялізны сакрэт тутэйшых балотных мясцін.
У мястэчку ніхто болей не бачыў хлопчыка, вучня варажбіта, ніхто болей не чуў пра знахарку, што жыла раней на тарфяных дрыгвяных месцах. Але кажуць старыя, што калі месяц становіцца цяжарным, то можна заўважыць у тых мясцінах сярод тумана худую постаць хлопчыка, які хаваецца ад вялізнай істоты ў галінках хмызняка або ў густым быццам бы пралітае малако, тумане. А за ім скача чорная і цяжкая рапуха з распахнутай пашчай.
Можа і лгуць, а мо і не. Каб самому убачыць, трэба патрапіць у тыя мясціны, а ўсё часу няма. Да пабачэння, мае чытачы, да наступнай сустрэчы.
Сяргей Качанаў-Брандт, 22.05.2016
Каментаваць