Усе рубрыкі

БЕЛЫ КАСЦЁЛ У КРАСНЫМ – Сяргей Брандт

Касцёл шчыра пахне воскам, Цiшыня звiнiць такая, Што душа ляцiць к нябёсам Дзе прад Богам замiрае. За малымi прыглядаюць. I звiнiць, звiнiць званочак — Ксёндз малiцца пачынае.

Цiха падляцяць Анёлы, Шчасце дожджыкам пральецца. Меладычна гучаць словы I змякчаюць словы сэрца.

Той касцёл стаiць у Красным, Шчыра пахне свежым воскам. Светам клiча, звонам ясным [...]

МОЦ БОЖАГА СЛОВА – Сяргей Брандт

Слова ад Бога — божае слова, Прымаецца цалкам, а не паловай. Кранае святлом i лагодаю сэрца, I гэта табе, чалавек, не здаецца. Яно з тых нябёс да цябе патрапляе, За шчырасць — аддзяча, за зло — пакарае. З дажджом гэта слова вясеннім пральецца I гэта табе, чалавек, не здаецца.

Як пiльна сочаць з [...]