Усе рубрыкі

АТЫ-БАТЫ, АТЫ-БАТЫ… – Сяргей Брандт

У нагу iдзем мы з братам, Аты-баты, аты-баты…

Як сапраўдныя салдаты, Аты-баты, аты-баты…

Пыл стаўбом, мiльгаюць пяты, Аты-баты, аты-баты… Быццам разам ды ў сваты. Аты-баты, аты-баты…

А гасцям заўсёды рады, Аты-баты, аты-баты…

Калi ласка — просiм у хату! Аты-баты, аты-баты…

Бо ў нас адны дзяўчаты, Аты-баты, аты-баты…

Кася, Надзя, Марфа, Ната. Аты-баты, аты-баты…

[...]

Аты-баты, шлі салдаты

Аты-баты, шлі салдаты, Аты-баты, на базар, Аты-баты, што купілі? Аты-баты, самавар. Аты-баты, колькі стоіць? Аты-баты, тры рубля. Аты-баты, хто выходзіць? Аты-баты, гэта я.

***

Ані-бані, што пад вамі, Пад жалезнымі стаўбамі? Унчык-бунчык, сам гарбунчык, Серабраны крэст.

***

Ані-бані, што пад намі, Пад жалезнымі стаўпамі? Сіта, пліта, квас, Адыйдзі, дурак, ад нас. [...]