Зайка польку танцаваў: Чаравічкі сапсаваў. Вось як Зайку не шанцуе! Зайка болей не танцуе. Ён цяпер сядзіць, бядуе… Можа, хто і пашкадуе? Можа, купіць чаравічкі, Чаравічкі-невялічкі.
Тут Варона падляцела, На галінку побач села, Кажа Зайку:
[…]
|
||||||
Моцна спіць зімой вавёрка – у яе пад снегам норка. А ў бярлозе, у бары, смокча лапу лось стары. І казуля не ўтрывала, і таксама прыдрамала, у нары, у гушчары, да вясновае пары. Спіць яна і бачыць сны аж да самай да вясны. […] Зорная зімовая ноч. На заснежанай лясной паляне стаіць снегавік. У яго нос-морква, на галаве капялюш са старога вядра, у руцэ мяцёлка. На палянку крадучыся выходзяць Таўстун і Даўгавух. Спыняюцца. ДАЎГАВУХ. Ну, чаго спыніўся? ТАЎСТУН. А ты чаго? ДАЎГАВУХ. А я… я на цябе гледзячы! ТАЎСТУН. А я – на цябе! Нейкі час стаяць […] Жылі-былі ў рэчцы плоткі, бесклапотныя малодкі. Жылі-былі, не тужылі, нідзе службы не служылі, анідзе не працавалі. Толькі танцы танцавалі. Як пачнуць танцаваць – па ўсёй рэчцы чуваць. Узнімаюць хвалі, самі сябе хваляць. Ну, а стрэнуць каго – не адпусцяць так яго: у круг запрашаюць, скакаць прымушаюць. […] |
||||||
Copyright © 2024 Казкі беларускія - Калі ласка, перадрукоўвайце матэрыялы, але стаўце па магчымасці спасылку! При перепечатке ссылка обязательна! Cачыненняў не маем, але казак - даволі! -> RSS пастоў | RSS каментараў Працуе на WordPress & Atahualpa |