Усе рубрыкі

Пахне яблынькай заечай (калыханка+mp3)

У тваёй калысцы вечар
ай-лю-ляй

пахне яблынькай заечай
ай-лю-ляй

Пахне яблынькай заечай...

спі індзеец,
спі дзікун,
спі, прыгоды сні свае

я нікуды не ўцяку
не аддам твой сон саве

Не аддам твой сон саве...

спаць паклаў сабака лапы
ай-лю-ляй

пузам дыхае кудлатым
ай-лю-ляй

ты вазьмі яго з сабой
у пагоню ці ва ўцёкі

ён ашчэрыць бор зубоў
ты надзьмеш сувора шчокі

Ен ашчэрыць бор зубоў...

казку цёплы цень шапоча
ай-лю-ляй

снамі дзеткам цешыць вочы
ай-лю-ляй

спі мой дзетка засынай
чуеш там далёка дзесьці
мамы спеў пяюць сынам –
і па снох гуляюць дзеці

ай-лю-ляй і ты гуляй
ай-лю-ляй

ай-лю-ляй і ты гуляй
ай-лю-ляй…

Па спасылцы можна спампаваць калыханку, музыку зрабіў Дамінік. Ці праслухаць анлайн:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

1 казачнік нешта сказаў Пахне яблынькай заечай (калыханка+mp3)

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>