Усе рубрыкі

Пад ружовай зоркай — Сяргей Брандт

Перайдзi праз кладку па вадзе, Рэчка парасла густым чаротам. Вольхi чорныя слупамі дзе-нiдзе, А на купiнах ладкуецца сумота.

Ветрам цягне пажаўцелы лiст, Ён маланкай круцiцца на хвалях. Лясных птушак задранцвелы свiст Прагучыць малiтвай памiнальнай.

На прыбраным полi, як жабрак, Ходзiць бусел, падбiрае зерне. Дождж асеннi на цяжкiх канях Прабяжыць маркотна па карэннях.

Дымам […]

Карона восені — Сяргей Брандт

Лісце крушыны на доле ляжыць, Сырасцю цягне, у тумане дрыжыць. Возера, бераг з прыціхшым чаротам, І цягне маўклівай асенняй сумотай.

Кроплі парвалі далонь павуціны, Крывёю блішчаць дарагой журавіны. Галінкай вярба запрашае ў цяпло, Пад хмарай зваліўся грак на крыло.

Вецер з дажджом гоніць сум па вадзе, Восень павольна ў кароне ідзе. На […]