Усе рубрыкі

Пад ружовай зоркай — Сяргей Брандт

Перайдзi праз кладку па вадзе, Рэчка парасла густым чаротам. Вольхi чорныя слупамі дзе-нiдзе, А на купiнах ладкуецца сумота.

Ветрам цягне пажаўцелы лiст, Ён маланкай круцiцца на хвалях. Лясных птушак задранцвелы свiст Прагучыць малiтвай памiнальнай.

На прыбраным полi, як жабрак, Ходзiць бусел, падбiрае зерне. Дождж асеннi на цяжкiх канях Прабяжыць маркотна па карэннях.

Дымам […]

Кавалачак роднай зямлi. Сяргей Брандт

Я любiць цябе не перастану, Дзядоў маiх кавалачак зямлi! I нават, калi дыхаць перастану, Буслом прайду па вiльгатнай раллi.

Я цябе нiколi не забуду, Бацькоў маiх лясная цiшыня! І нават стаўшы пасля смерцi брудам, Туманам золкiм прыйду апасля. Я цябе не перастану клiкаць, Дзяцей маiх дазволены спакой! Пасля марозаў буду цёплаю адлiгай, […]