Iмянiны ў Тараса, Запрaсiў ён мо паўкласа. Накрыў стол белай сурвэткай, У глячок паставiў кветкi. Але не ведае Тарас — Да яго ці прыйдзе клас. Многа дрэннага зрабiў — Абзываў, штурхаў i бiў.
«Вось якi ты, iмянiннiк!- Звонка цокае гадзiннiк. Быў бы ты, Тарас, дабрэй, Атрымаў бы шмат гасцей.»
Сяргей Брандт, 05.07.2013
[…]