|
Добра спiцца на печы пасля цяжкай працы, сoлaдка. Што там камар над вухам звiнiць, калi сон трымае за каўнер моцна сваiмi лагоднымi лапкамi i не дае расплюшчыць вочы. Што там свавольныя варабейкi, нават iх гоман каля расчыненага акна не можа расштурхаць Мiкiту, бо гэтак ён спаў, напэўна, толькi адзiн раз у сваiм жыццi, калi […]
Было гэта даўным даўно, калі хвоі, што падпіраюць сваімі кронамі сталёвае неба, цяпер былі зусім малымі, квёлай пасадкай, а не старажытным лесам. У тыя дзіўныя часы здараліся розныя прыгоды і ніхто не заўважаў побач нічога нечаканага. Дык вось аднойчы адзін вельмі бедны вясковец перад Сёмухай працаваў цалюткі дзень у пана. Працы было шмат: касіў […]
Частка трэцяя УСЛЕД ЗА ВОЖЫКАМІ — Запрашаю цябе, Паўлiнка, да сябе на гарбатку з сунiчным варэннем. Падсiлкавацца з дарогi табе вельмi патрэбна — як толькi зацiх вясёлы смех, прапанаваў Гном. — У мяне ёсць таксама i смачнае печыва, а потым ужо мы даробiм тваю справу ў хаце. Дамовiлiся? — Якi ж ты цудоўны! — […]
Частка першая Сустрэча Дарагiя хлопчыкi i дзяўчынкi! Сёння я пачынаю расказваць Вам зусiм iншую гiсторыю. Яе мне самому, па вельмi сакрэтнаму сакрэту, паведамiла адна хатняя мыш, калi забягала паласавацца смачным вэнджаным сырам. Дык вось, уладкоўвайцеся зручней у сваiх крэсельцах і слухайце ўважлiва. Я пачынаю… На хутары, што знаходзiцца непадалёку ад маленькай рэчкi, якая […]
|
|