Усе рубрыкі

Сонечная паляна, або Прыгоды Вожыка и Зайца ў дзівосным лесе

Дождж ішоў і ішоў… Ён, здаецца, ішоў заўсёды. Нізкія хмары віселі над самай зямлёй – відаць, яны зачапіліся ў мокрых верхавінах стромкіх елак і ніяк не маглі адарвацца і паляцець. Гэта паляна была калісьці светлай і рознакаляровай. А цяпер яна стала ўсюды аднолькава мокрай, шэра-зялёнай.

У дупле вялікага старога пня сядзеў сумны Вожык. Пень [...]