Усе рубрыкі

Мушка-зелянушка й камарык-насаты тварык

Блізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца, І «таўкачыкі» сьпяваюць, і у скокі тнуцца; «Гэй, гоп, таўкачыкі, Гэй, гоп, асінавы, Ды работы Максімавы…» А Максім ляжыць на траўцы, сонна пазірае, Камарок за камарочкам да яго шыбае, І пясьняр з усіх найлепшы ўжо зьвініць ля вуха, Як камарыка няўмысьне загубіла муха.

[...]