Усе рубрыкі

У ГОСЦI ПРЫЙДЗЕ ПОЎНАЧ — Сяргей Брандт

Крылом чарнюткiм жоўны У госцi прыйдзе поўнач. Заплюшчаць сцежкi вочы, Як птушка крыкне тройчы.

А ноч з расой вiльготнай, Адшэпчуць даль сумотную. Пральюць з вядра над хатамi Бурштынкi зорак з латкамi.

I свет, што над мястэчкам, Запалiць у вокнах свечкi. Тканiнай белай увесь ганак Накрыў туман, чакаўшы ранак.

Сяргей Брандт, 15.09.2014 […]