Усе рубрыкі

Чорны грак — Сяргей Брандт

Цемень цягнецца ад лесу, Як вужака памiж хат. Скача па страсе гарэзай Чорны, быццам сажа, грак.

Дзюбне ў раму, мне здаецца Нехта з ранiцай памрэ. Птушка над людзьмi смяецца, Груцы смачнай не бярэ. Сунецца праз ноч дарога, Свет мiргне за шэрым шклом. Грак напэўна служыць богу, Як суддзя, стальным крылом. Пасвiць ён нявiнных [...]

Грэшны Анёл. Сяргей Брандт

Анёл дакрануўся да сэрца крылом, Здаецца жыццё было думкаю, сном. Анёл невядомаю птушкай лятаў, Ён нешта ў сне маім цудна спяваў. Мой добры Анёл!

Ад спеву цудоўнага я ўбачыў здалёк, Што неяк мягчэй стаў на дотыкi змрок. I зорачак яркiх бурштынкi агнём Анёл расцярушыў у цемры крылом. Мой светлы Анёл! А потым [...]

У ГОСЦI ПРЫЙДЗЕ ПОЎНАЧ — Сяргей Брандт

Крылом чарнюткiм жоўны У госцi прыйдзе поўнач. Заплюшчаць сцежкi вочы, Як птушка крыкне тройчы.

А ноч з расой вiльготнай, Адшэпчуць даль сумотную. Пральюць з вядра над хатамi Бурштынкi зорак з латкамi.

I свет, што над мястэчкам, Запалiць у вокнах свечкi. Тканiнай белай увесь ганак Накрыў туман, чакаўшы ранак.

Сяргей Брандт, 15.09.2014 [...]