Усе рубрыкі

Тры дзянькі яшчэ да Свята. Сяргей Брандт

Цень шавелiцца ў куце, Хмар цяжарных чарада. I счарнела неяк вусце, У чорных дрыжыках вада.

Дрэвы вецер гне паўднёвы, Гром разок прагаманiў. Трэск маланкi, на галовы Дождж пшанiцу раструсiў. Запалiлi грубку ў хаце, Жоўтым плешчыцца агонь. Тры дзянькi яшчэ да Свята, Трасе грывай змокшы конь.

Сяргей Качанаў-Брандт, 08.04.2015

[…]

НЕШТА НА IДЗIШ — Сяргей Брандт

Стралялi дзевак маладых на полi, Адна запела цiха нешта на iдзiш. Той голас несканчаемага болю Пачуе толькi пачарнеўшы крыж.

Ад спеву гэтага здранцвелі хмары, Схавала сонца свой ружовы твар. Паклалі дзевак быццам на ахвяры І нават слова не прамовіў гаспадар.

Прайшлi гады, пшанiца каласiцца, Там дзе яны ляжаць — вятры сваё пяюць. Здаецца […]