Чок-чок-чок! Скача бычок. П’е ваду з карытца, Вельмi хоча бiцца. Паганяў ён кацяня, Пылянятак i ягня. Заляцеў на агарод — У нары схаваўся крот.
I вядро не прамiнуў, Зачапiў, перавярнуў. Скача, брыкае ля лесу Жоўтавухая гарэза.
Сяргей Брандт, 02.07.2013