Усе рубрыкі

Завіруха — Сяргей Брандт

Крупой бераг зацярушыць, Цягне белым па вадзе. Завiруха ў танцы кружыць, Снег раўнёханька кладзе.

Бруд схаваецца надоўга, Толькi нейдзе мшыць рудым. У белых новенькiх ватоўках Стаяць хваiнкi i кусты.

Сяргей Брандт, 21.07.2014