Усе рубрыкі

Срабраны дождж — Сяргей Брандт

У дзень святочны пойдзе дождж, Пад сонцам анiводнай хмары. Срабро сухім збяжыць на хвошч, Збяжыць блiскучым на абшары.

За рукi смерць людзей кране, Падпалiць чорным бэзу лiст. Сярод балот дрыгва ўздыхне, I змоўкне жвавы птушак свiст.

А дождж сухiм бяду цярушыць, Дзiцятка — у люльцы ля акна. Бог прыме на Вялiкдзень душы, Пачнецца […]

Змерлае i жывое Талуi* — Сяргей Брандт

Дзе цякла крывёй вайна, Пачарнеў, абрузг бульбоўнiк. Два крыжы, бяжыць вада, Змерлае — жыцця ахоўнiк.

Залаты змаўклiвы лес, Ля вады дрыжаць асiны. Толькі час той не ўваскрэс, Жаль пакiнуў успамiны.

На сукнi старых дарог Хата побач, зданнем быццам. Кленча каля камня змрок, Просiць сцiпла памалiцца.

Сяргей Качанаў-Брандт, 27.10.2015

Ніжнія Талуі — вёска ў […]

Беларускi лёс. Сяргей Брандт

Што наш народ не атрымаў, Што да магiлак не данёс, Згубiў што сярод дробных спраў, Мы называем — беларускi лёс.

Ён — з нараджэння ў полi крыж, Сцяжынка памiж шэрых хат. Ён – цiшыня, калi iзноў маўчыш, Iржа сталёвых цяжкiх крат. Ён — лён счарнеўшы пад дажджом I горкi подых навальнiц. Ён […]