Усе рубрыкі

ЯК КРОПЛЯ БОЖАГА АЛЕЯ — Сяргей Брандт

Калі апошняя надзея На свет цудоўны прападзе, Як кропля божага алея Над лесам зорка ўзыйдзе.

І аддзяліўшы подых ночы, Туманам вадкім ад людзей, Сава ўголас зарагоча І зробіць месяц карацей.

Да шыбы цёмным датыкнецца, Вядром у сенях загрыміць. І зоркаю над самым лесам У імгненне вока дагарыць.

Сяргей Брандт, 22.06.2014

[…]