Усе рубрыкі

БРАТЫ РОДНЫЯ, НЕ ТРЭБА! — Сяргей Брандт

Загiнуўшым славянам Украiны

Кроў вадзiцаю зноў льецца, Табе, дружа, не здаецца. Брат знiшчае свайго брата, Для каго ж такое свята?

Пагублялi людзi розум, Не з гарэлкi на марозе. Не ад дожджыка ў полi, Ад замежнай благой волi.

Нават божыя нябёсы Льюць унiз стальныя слёзы. Людзi добрыя не чуюць, Як зямля славян смуткуе.

[...]