Восеньскім вечарам шэрым Зорка сядзела на даху. Звесіла ножкі у цемру, Не адчуваючы страху. Непаслухмянай малечы Вешала сны на карнізы, Ды і дарослым, дарэчы, Шмат рыхтавала сюрпрызаў.
А занялося світанне Недзе за дахам замшэлым, Зоркі адразу не стала. Можа, у комін зляцела?