Усе рубрыкі

АСЕННЯЕ ПРАБАЧЭННЕ – Сяргей Брандт

Дождж на госцi завiтаў, Не было, напэўна, спраў. Пацякло, як плынь з нябёс, Спахмурнеў лясок ад слёз. Дождж прасiўся, у вокны бiў, Рваў кусты, што было сiл. Лiсце — вогненным па лужах, З ветрам падзялiлi сцюжу.

Пад дзвярамi нi душы, Па страсе вада шуршыць. На бярозках жоўтым восень Моўчкi прабачэння просiць.

Сяргей Брандт, 10.09.2013 [...]