Усе рубрыкі

Рэквіем — Сяргей Брандт

Калi гады мяне схаваюць, Але паклiча Беларусь, У час, такi патрэбны краю, Я першай зоркаю вярнусь.

Святло, як чыстая малiтва, Загоiць раны на палях. Без спеваў i неўрачыста Пачне квiтнець iзноў зямля.

Забудуць людзi пра ахвяры I не патрэбна пустых слоў. Хваробы згiнуць i пачвары, Якiя пьюць людскую кроў.

Жыццё па-новаму [...]

СОН ДАЎЖЫНЁЮ Ў ЖЫЦЦЁ – Сяргей Брандт

Усё як быццам i не так, У нейкiм сне я зноў ўбачу — Жалобна клiча чорны грак, Напэўна, гэта нешта значыць.

Здаецца мне, што i не жыў, Жыццё закончылася недзе. I днi свае я толькi снiў, I вельмi доўга жыццём брэдзiў. Знянацку нават зразумеў, Што гэты грак пасярод ночы, Ён разбудзiць мяне паспеў, [...]