Любiць Толiк памiдорык.
Без яго не выйдзе ý дворык.
I гаворыць каламбуры
Ён пра памiдорык буры.
Чырвоную накiнуý коýдру,
Каб быць падобным памiдору.
Памiдорык зацвiце,
Ён шчаслiвы ýжо iдзе.
Няма жаху, няма гора,
Калi столькi памiдораý!
Кiне cолi ý кiшэнь,
Памiдоркi есць увесь дзень.
А яму гаворыць Юля:
«Усяго смачней мая цыбуля!»
Т: «Смак у цыбулькi нейкi горкi,
А ý памiдорчыкаý салодкi!»
У яго адна гамонка:
«Памiдор ды памiдорка».
Глядзiць – на небе ззяюць зоры.
Толiк кажа: «Памiдоры».
Iдзе дзядзечка Рыгор-
Т: «Таýсматы вы, як памiдор!»
У парасяцi хвост-вяроýка,
А пятачок – як памiдорка.
Расце у лесе мухамор.
Т: «Вось цiкавы памiдор».
На дрэва з дрэва скок вавёрка.
Т: «Пастой, куды ты, памiдорка?
Не баюся нават бойкi,
Мае гранаты – памiдоркi!
Па калена мне i мора,
Мой карабель – памiдора».
Стаý збiрацца ён у горы.
Т: «Цi растуць там памiдоры?»
Сустрэýся там яму грузiн.
Г: «Ты на свеце не адзiн.
Зваць мяне Георгiй, Жора –
Памiдоравы абжора.
Пачастуйся пад язык
З памiдоркаю шашлык».
Кажа Толiк: «Сапраýды!
Няма лепшай смакаты!!!»
Заспявалi Толiк з Жорам:
«Генацвале памiдорам!»
Каментаваць