Гляджу, гляджу ва ўсе я вочы,
Куды лаза ўзняцца хоча —
Паўзе з прыступак па сцяне
I нават дах не прамiне.
Адтуль ёй бачна ўсё лепей,
Утульна, цёпла — не ў склепе.
Услед за ёй цяжкая гронка
Вiтае пунсам сонца звонка.
Сяргей Брандт, 09.12.2013
Каментаваць