Вечар на ганак стамлёна садзiцца,
Цягне вiльготным ад лесу, не спiцца.
Б’ ецца ў вокны галiнка вiшнёвая,
Неба засвецiцца зоркамi новымi.
Дзеткi ўкленчылi, моляцца Богу:
„Месяц, расчысцi ад цемры дарогу!“
Птушкай пявучай малiтва засвецiць,
Дзiцячыя словы — Бог адразу прыкмецiць.
I зоркай вядзе праз бяду i туманы
Да хаты сваёй дзетак родную маму.
Сяргей Брандт, 22.02.2013
Каментаваць