Пабялiлi лес туманам —
Густым, цяжкiм малаком.
Нешта холад крочыць рана,
Енчыць зайцам пад акном.
Трава раптам пажаўцела,
Гарыць толькi кроў рабiн.
Лiсце з мокрым абляцела
З пачарнеўшых ушчэнт галiн.
Адыйшло павольна лета,
Промнем жоўтым праз раку.
I стаяць нiкчэмна кветкi
Плямкай стылай без граху.
Гусi закружылi нейкi
Танец нудны, знiк спакой.
Прыкрывае ростань векi,
Вечар з дымам, шлях з гарой.
Сяргей Брандт, 02.09.2013
Каментаваць