Выйшаў месяц із тумана,
Выняў ножык із кармана:
— Стану рэзаць, стану біць,
З кім астанешся дружыць?
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў месяц пагуляць,
А за месяцам луна
Аставайся ты адна.
***
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць,
Выплыў белы месяц,
А за месяцам луна,
Хлопчык дзеўчыны слуга.
— Ты, слуга, падай карэту,
А я сяду і паеду.
Ты, слуга, падай лімон,
А я свісну, а ты — вон!
***
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць,
Выплывае белы месяц,
А за месяцам луна,
Выйшла дзевіца-слуга.
— Ты, слуга, падай карэту,
А я сяду і паеду,
Ты, слуга, падай мятлу,
А я хату падмяту.
У беларускай мове не выкарыстоўваецца ж разам Месяц і Луна. Гэта аднолькавыя словы. Як яны могуць ісці адзін за адным па небасхілу цяжка ўявіць.
так, згодны, жыццё нашмат багацейшае, чым некаторыя сабе ўяўляюць:)
Пагаджаюся з жабкай. Як я дачушцы тлумачыць буду, як месяц за самім сабою ішоў? Чаму адмін так востра заўвагі ўспрымае? Калі гэта для нашых дзяцей, то давайце разам такія праблемы вырашаць, а не вучыць іх трасянцы.