5 аўтарскіх загадак пра стравы на абед.
Закуска
У свінні яго немала.
Я вазьму сабе кавалак.
Каб закуску згатаваць,
Засталося мне дадаць
Палавінку слова ТАТА –
І гатовая…
Першая страва
Я ў свой рондаль пакладу
Лес хваёвы. І пайду
На градзе нарэжу шчаўя
І дзве літаркі прыбаўлю.
Ці не цуд? Анягож!
Налівай чырвоны …
Другая страва (гарнір)
Мы сярэдзінку цыбулькі
і пачатак ад бабулькі
Мылі, потым абіралі,
На скрылёчкі наразалі,
На патэльню высыпалі
Ды алеем палівалі.
Вы нашу страву адгадалі?
Другая страва
Конь мой спрытны – самакат —
Даў мне свой апошні склад.
А надалей пойдзе ў нас
Самы лепшы ў годзе час.
Солім, перчым, смажым гэта –
Атрымалася …
Трэцяя страва
Што я толькі ні рабіў,
А яго я не здабыў.
Браў бялюткае палена
І ламаў цераз калена…
Абцярэбліваў галінкі
Ў выціскальную машынку…
Што ж я так хацеў зрабіць?
Як я мусіў паступіць?
Адказы:
Паказаць схаваны тэкст
Крыніца: Алена Церашкова, umrazum.wordpress.com
Каментаваць