Зайка польку танцаваў:
Чаравічкі сапсаваў.
Вось як Зайку не шанцуе!
Зайка болей не танцуе.
Ён цяпер сядзіць,
бядуе…
Можа, хто і пашкадуе?
Можа, купіць чаравічкі,
Чаравічкі-невялічкі.
Тут Варона падляцела,
На галінку побач села,
Кажа Зайку:
“Вось дзівак?!
Ды танцуй ты проста так,
Басанож,
без чаравічкаў,
Чаравічкаў-невялічкаў”.
— Сапраўды! – сказаў Зайчына –
Ты, Варона, — малайчына!
Больш не буду бедаваць!
Зноўку буду танцаваць!
І, узяўшы рукі ў бокі,
Зайка зноў пайшоў у скокі.
Крыніца: сайт пісьменніка Генадзя Аўласенкі
Каментаваць