У краме iTunes з’явілася казка на беларускай мове з чароўнымі ілюстрацыямі Наташы Чатковай. Адметнасць казкі ў тым, што яна інтэрактыўная — на малюнкі магчыма (і трэба) націскаць, каб атрымаць “дапоўненую рэальнасць”. Напрыклад, націснуўшы на гадзіннік, пабачыце зязюлю, мышка памахае вашаму дзіцяці хвастом, і г.д.
Казка прапануецца і на іншых мовах — англійскай, польскай, рускай і ўкраінскай. З мінусаў можна назваць адсутнасць убудаванай агучкі (у праграме гучыць толькі фонавая музыка). Акрамя таго, распрацоўшчыкі просяць за казку грошы — гэта 0,99$.
Зрабіў казку распрацоўшчык Niakhai Games (Vladimir Niakhai), працуе яна на iOS 4.3 і вышэй, сумяшчальная з iPad.
Каментаваць