На назе зялёнай скача
Брудны лупаглазы Згачар.
Ён жыве пад самым вiрам,
Пахне глеем, пенай, жвiрам.
Носіць з цiны дробнай рэчы,
Мае воблiк чалавечы.
Пад вадой сцюдзёнай скача,
Ваду круцiць мурза Згачар.
Любіць есцi хлеб ячменны
I шпурляць у качак пенай.
Ой, не хоча Згачар мыцца,
Носiць з гразi завушнiцы.
Брат вядзянiцы? Не, што ты?
Там дзе ён, адны турботы.
Вiр ён трымае за каўнер,
Згачар анчутцы кавалер.
Ваду круцiць, на дне скача
Брудны лупаглазы Згачар.
Вось не будзеш сёння мыцца,
Прыйдзе, каб табе прыснiцца!
Сяргей Качанаў-Брандт, 14.04.2015
Каментаваць