Жыла-была яліначка,
У хвойнічку расла,
Зімой і летам стройная,
Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
Спявала: “Баю-бай!”,
Сняжком яе атульвала:
“Глядзі не замярзай!”
Пужлівы зайка шэранькі
Вакол яе скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк
Трушком тут прабягаў.
Сняжок у лесе сцішаным
Пад полазам рыпіць,
І конік жвавы сівенькі
Спяшаецца, бяжыць.
Імчацца лёгка саначкі,
А ў санках мужычок
Вязе для нас яліначку,
Паклаўшы на бачок.
І вось яна, прыбраная,
На свята к нам прыйшла
І шмат пацехі, радасці
Для дзетак прынясла.
Сл. З. Аляксандравай
Муз. М. Красева
Перакл. В. Жуковіча
Слухаць і спяваць разам:
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Дзякуй за працу.
Абалдзець! :-))) (Так говорят по-белорусски?)
кажуць дзе-недзе:)
Вітаю! Як можна скачаць гэты прыгожы мінус?