Усе рубрыкі

Жыла-была яліначка (+mp3)

Жыла-была яліначка,
У хвойнічку расла,
Зімой і летам стройная,
Зялёная была.

Мяцеліца ёй песеньку
Спявала: “Баю-бай!”,
Сняжком яе атульвала:
“Глядзі не замярзай!”

Пужлівы зайка шэранькі
Вакол яе скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк
Трушком тут прабягаў.

Сняжок у лесе сцішаным
Пад полазам рыпіць,
І конік жвавы сівенькі
Спяшаецца, бяжыць.

Імчацца лёгка саначкі,
А ў санках мужычок
Вязе для нас яліначку,
Паклаўшы на бачок.

І вось яна, прыбраная,
На свята к нам прыйшла
І шмат пацехі, радасці
Для дзетак прынясла.

Сл. З. Аляксандравай
Муз. М. Красева
Перакл. В. Жуковіча

Слухаць і спяваць разам:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

ужо 4 абмяркоўваюць Жыла-была яліначка (+mp3)

Каментаваць Михаил Скасаваць камментар

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>